Для кветкаводаў важна ўсё. Нават настрой, з якім яны прыходзяць на работу. Эмоцыі адразу перадаюцца раслінам. Таму па-сапраўднаму радаваць прахожых могуць клумбы і кветнікі, якія даглядаюць чулыя і добрыя людзі. Так лічыць начальнік зеленапаркавай гаспадаркі КУП «Камунальнік» Галіна Саўлідзі.
Нядаўна ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адбылася прэзентацыя выдання «Міхал Клеафас Агінскі. Бацькоўскія парады. Чатыры лісты аб выхаванні». Арганізавалі мерапрыемства Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і мясцовы дабрачынны фонд «Спадчына М.К. Агінскага» з нагоды пяцігоддзя дзейнасці арганізацыі.
Рэформы, якія праводзяцца ў жыллёва-камунальнай сферы, наспелі. А вось змены дзеля саміх змен могуць прывесці да неразбярыхі і вялікіх страт. Гэта ў час прэс-канферэнцыі даводзіў намеснік дырэктара па збыце філіяла «Энергазбыт» Мінскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Мінскэнерга» Вадзім Булыга.
Замежныя спажыўцы цэняць менавіта натуральны бярозавік з цукрам і лімоннай кіслатой. Два літры такога напітку ў Амерыцы каштуюць каля 40 долараў, у Японіі – звыш 50-ці...
Шэраг бясплатных краязнаўчых экскурсій пройдзе ў нашай краіне 22 і 23 красавіка. Акцыя прымеркавана да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін, які адзначаецца 18 красавіка.