29.03.2022 14:19

Едзем у Данюшава

Гэтай вёскай у Смаргонскім раёне я зацікавіўся пасля расказу аднаго з аматараў сплаваў на байдарках. Летась ён падарожнічаў па Віліі. Ля Данюшава турысты ладзілі прывал. Найбольш ім запомніўся касцёл Найсвяцейшай Тройцы, узведзены на ўзгорку недалёка ад берага.

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Данюшаве быў пабудаваны ўладальнікамі мясцовага маёнтка Саковічамі ў 1483 годзе. Тая святыня да нашага часу не захавалася. Храм, які цяпер бачаць турысты, узведзены ў 1809 годзе. Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Данюшаве быў пабудаваны ўладальнікамі мясцовага маёнтка Саковічамі ў 1483 годзе. Тая святыня да нашага часу не захавалася. Храм, які цяпер бачаць турысты, узведзены ў 1809 годзе.

Паколькі байдарачны сезон яшчэ не распачаўся, а ўбачыць славутасць вельмі хацелася, у адзін з выхадных я вырашыў паехаць у Данюшава на аўтамабілі. Каля чатырох дзясяткаў кіламетраў да Смаргоні і яшчэ дзясятак да канчатковай кропкі падарожжа праехаў менш чым за гадзіну.

Па дарозе ацаніў прыгажосць наваколля. Вілія тут робіць некалькі паваротаў. З узгоркаў даліна адкрываецца ва ўсёй прыгажосці. Касцёл служыць своеасаблівым маяком для тых, хто падарожнічае на байдарках. З ракі ён бачны здалёк.

Сам храм драўляны. Ён адначасова просты і велічны. Фасад упрыгожваюць чатыры калоны. Гарманічна глядзяцца невялікія вежы з крыжамі, стральчатыя вокны. Касцёл ярка афарбаваны. Мясцовая жыхарка сказала, што рамонт быў зроблены нядаўна. Службы ў касцёле праводзяцца штотыдзень. Як і ва ўсіх храмах Беларусі, моляцца тут аб міры.

Адзначым, што вайна закранула і Данюшава, і Траецкі касцёл. У гады Першай сусветнай у храме размяшчаўся шпіталь для параненых германскіх салдат і афіцэраў. Многія параненыя тады памерлі. На месцы пахавання быў узведзены помнік. Пазней тут устанавілі скульптуру Божай Маці.

Што да вёскі, яна таксама вельмі маляўнічая. Населены пункт уключаны ў шматлікія турыстычныя маршруты. З іншых славутасцей у Данюшаве можна ўбачыць рэшткі брамы былой сядзібы дваранскага роду Аскеркаў і некалькі старажытных дрэў.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.

Прочитано 194 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.