Новости Молодечно и Молодечненского района

Збіты ў Беразінскім пешаход быў без флікера і нецвярозы

  • 2017-12-12 11:49:04
  • Алег Бяганскі


Па інфармацыі старшага следчага Маладзечанскага райаддзела Следчага камітэта Юрыя Багушэвіча, ДТЗ адбылося прыкладна ў 19.30. Вадзіцель, жыхар Валожынскага раёна, раней судзімы не быў. Ён працуе на адным з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Маладзечаншчыны. У той вечар мужчына ехаў дадому праз Беразінскае з боку Гарадзілава. Пешаход, якога ён збіў, знаходзіўся на праезнай частцы дарогі.

Па папярэдніх дадзеных збіты мужчына ў момант ДТЗ быў у стане алкагольнага ап'янення. На яго адзенні не было святлоадбівальных элементаў. Жыве пацярпелы ў Беразінскім. Пастаяннай працы не мае.

У выніку наезду пешаход траўмы галёнак, галавы, у яго дыягнаставалі страсенне мозгу. Мужчына шпіталізаваны. Яго стан стабільны.

У адносінах да вадзіцеля Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па частцы другой артыкула 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека або нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання).