Новости Молодечно и Молодечненского района

Ля чыгуначага пераезду знайшлі загінулага хлопца

  • 2017-02-07 05:46:07
  • Соб. инф.

Аб знаходцы ў 19.40 паведаміў машыніст дызель-цягніка Полацк-Маладзечна, які праязджаў міма. У загінулага была адарваная кісць рукі, на галаве -- раны. Па характары траўмаў можна сказаць, што яны былі нанесеныя цягніком, адзначылі ў транспартнай міліцыі. Аднак машыніст дызеля сцвярджае, што яго састаў не мае да гэтага ніякага дачынення. За дзве гадзіны да паведамлення пра знаходку праз пераезд праходзіў іншы цягнік.

Прычыну смерці ўстановіць судова-медыцынская экспертыза. Асоба загінулага ўстаноўлена, гэта 20-гадовы хлопец. Праводзіцца праверка.