Яна была якраз на дзяжурных сутках у Мінскай 4-й клінічнай бальніцы імя М.Я. Саўчанкі, дзе працуе медыцынскай сястрой.
— У акно пастукаўся верабей – гэта значыць, да добрай навіны. Ледзь я паспела так падумаць, як мне патэлефанавалі з рэдакцыі і паведамілі, што ў рэкламнай гульні выйграла міксер, — расказвае Таццяна.
Маладзечанка ўжо даўно сябруе з нашым выданнем, але пастаяннай падпісчыцай стала гадоў восем таму. Асабліва ёй падабаецца чытаць пра цікавых людзей, медыцыну, здаровы лад жыцця, а таксама навіны – усё гэта яна знаходзіць на старонках нашага выдання, таму і вырашыла падпісвацца на яго.
— Напэўна, з газетай і ў электрычцы на работу едзеце? – цікаўлюся ў субяседніцы.
— Мне больш падабаецца чытаць дома ў цішыні за кубачкам кавы ці чаю, каб нічога не адцягвала ўвагу. Люблю наталяцца чытаннем, — гаворыць яна.
Таццяна, дарэчы, шчаслівая мама дачкі і дваіх сыноў.
— Як прыз дзяліць будзеце? – пытаюся ў пераможцы.
— Мужу аддам. Ён вельмі смачна гатуе і прыгожа афармляе стравы. Тым больш што наш дамашні міксер нядаўна зламаўся, — гаворыць Таццяна, якая ўжо чакае новых кулінарных шэдэўраў ад свайго Ула-дзіслава.
Фота: Ірына РАБУШКА.