31.07.2019 15:12

Расказваем пра пераможцаў рэкламнай гульні. Віталій Епімахаў выйграў прас

Гараджанін Віталій Епімахаў (на фота) даслаў квіток на розыгрыш нашай рэкламнай гульні, як сам гаворыць, дзеля жарту. Не спадзявалася на ўдачу і яго жонка, з якой яны разам ужо 60 гадоў.

Віталій Епімахаў. Віталій Епімахаў.

Яшчэ не ведаючы пра сваю ўдачу, Віталій Андрэевіч, прыйшоў у рэдакцыю са словамі, быццам яму інтуіцыя падказала, што яго чакае тут прыз. І не памыліўся!

— Роза, як думаеш, ці выйграў я? — адразу патэлефанаваў наш госць жонцы.
Пачуўшы яе адмоўны адказ, з гонарам сказаў:

— А я ўсё ж выйграў!

У якасці прыза Віталій Андрэевіч атрымаў прас. Гаворыць, што цяпер будзе прасаваць разам з Розай. Пра гэту сямейную пару, дарэчы, мы пісалі неаднойчы.
«Маладзечанскую газету» ветэраны таксама чытаюць разам ужо на працягу доўгіх гадоў. Выпісваюць яе з 1991-га, калі пераехалі ў наш край з Літвы. І кожны з іх знаходзіць для сябе цікавыя тэмы.
Фота: Ірына РАБУШКА.

Прочитано 674 раз Последнее изменение 31.07.2019 15:12
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.