20.10.2020 15:48

«Гаспадыня» пошты - Таццяна Кузняцова

З Таццянай Кузняцовай (на фота) мы сустрэліся ў аддзяленні паштовай сувязі вёскі Пятроўшчына. Падзякавалі за актыўную работу па падпісцы на «Маладзечанскую газету». Гэта аддзяленне ў ліку лідараў па выніках падпіскі за трэці квартал.

— У 1996 годзе прыйшла сюды працаваць паштальёнам, а ў 2000-м узначаліла аддзяленне. Такім чынам, амаль 25 гадоў у любімай прафесіі, — расказвае начальнік Пятроўшчынскага АПС Таццяна Кузняцова.

З раніцы яна займаецца падрыхтоўкай пошты для адпраўкі, работай з кліентамі, іншымі першачарговымі справамі. А пасля адзінаццаці гадзін разносіць перыёдыку і паштовыя адпраўленні, у пэўныя дні дастаўляе пенсіі па адрасатах.

— Усяго ў Пятроўшчыне каля сямідзесяці жылых дамоў, больш за палову сем’яў працяглы час выпісваюць «Маладзечанскую газету», — гаворыць Таццяна Анатольеўна. – Чытаюць вяскоўцы і «Советскую Белоруссию», «Мінскую праўду», выпісваюць розныя часопісы. У летні час працаваць больш цікава. Акрамя мясцовых жыхароў прыходзяць на пошту і дачнікі. Людзі набываюць неабходны тавар — як дробныя канцылярскія прылады, так і прывезеную пад заказ бытавую тэхніку. Гэта зручна для пакупнікоў. Прадстаўлена ў асартыменце і харчовая група тавараў.

— Акрамя таго, што Таццяна Анатольеўна вельмі добры спецыяліст, яе адрозніваюць лепшыя чалавечыя якасці: добразычлівасць, павага да людзей. Паштовае аддзяленне і сельскі Дом культуры – цэнтр жыцця Пятроўшчыны. Ад Маладзечна наш населены пункт далекавата, пра гарадскія і раённыя падзеі мы даведваемся са старонак «Маладзечанскай газеты», якую заўсёды вельмі чакаем і любім, — гавораць вясковыя жыхары.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

 

Прочитано 156 раз
Людміла Цар

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить