02.09.2019 12:48

Ала Гулевіч выйграла электрачайнік

Гараджанка Ала Гулевіч (на фота) другі раз удзельнічала ў нашай рэкламнай гульні. І на гэты раз удача ёй усміхнулася.

Ала Гулевіч. Ала Гулевіч.

— Муж настолькі расхваляваўся, што нават два разы пачытаўшы спіс пераможцаў, не заўважыў, што там пазначаны і мае даныя. Так мы выйгралі электрачайнік! — усміхаецца Ала.

Родам жанчына з Крупскага раёна. Сорак гадоў таму перабраліся з мужам у Маладзечна — на яго малую радзіму. Падпісчыцай Ала стала сем гадоў таму, калі пачала на халодны час забіраць сваю маму з вёскі Грыцкавічы Крупскага раёна. — Каб ёй было лягчэй адаптавацца, выпісала «МГ» і сама прывыкла чытаць.

— Усё лепшае – ад мамы! — заўважае субяседніца. – Нам вельмі спадабаўся праект «Минщина удивительная», у якім расказвалася пра розныя раёны сталічнага рэгіёна.
Не забыліся расказаць і пра Крупскі, нават нашы Грыцкавічы прыгадалі. Мама той нумар з сабой у вёску забрала. Калі на лета яна едзе дамоў, дачка збірае для яе «МГ». На газетных палосах Але падабаецца «сустракацца» са сваімі сябрамі, знаёмымі, былымі калегамі па ААТ «Белхол», дзе яна больш за 20 гадоў працавала хімікам-лабарантам.

— Іншым разам кагосьці доўгі час не бачыш, не ведаеш, як лёс склаўся, а «МГ» адкрыеш — і знікаюць усе пытанні, — працягвае наша падпісчыца.

Яна параіла нам больш пісаць пра падзеі, якія плануюцца ў горадзе, а не постфактум. Найбольш падабаецца нашай падпісчыцы чытаць пра здаровы лад жыцця. Дарэчы, Ала актыўна карыстаецца і інтэрнэт-версіяй нашага выдання.

Фота: Ірына РАБУШКА.

Прочитано 799 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.