Новости Молодечно и Молодечненского района

Свалки в лесу фиксируют фотоловушки и камеры квадрокоптера

  • 2019-08-13 11:25:06
  • Алег Бяганскі

У лясгасе расказалі пра тое, дзе ў Маладзечанскім раёне найбольш грыбоў, ягад, а таксама пра тое, як выяўляюць парушальнікаў заканадаўства.

— Сумленне — лепшы кантралёр, — падкрэсліў намеснік дырэктара Маладзечанскага лясгаса Віталій Дземеш. – На парушальнікаў знаходзіцца ўправа. Праводзяцца рэйды па выяўленні парушэнняў. На дзялянках устанаўліваюцца «фотапасткі». Маніторынг сітуацыі праводзім з дапамогай квадракоптара.

Субяседнік паведаміў, што ў лясгасе выкарыстоўваюцца чатыры мабільныя камеры фотафіксацыі. Месцы іх устаноўкі падказваюць мясцовыя жыхары, старшыні сельвыканкамаў, іншыя неабыякавыя грамадзяне. Людзі паведамляюць, дзе з’яўляюцца несанкцыянаваныя звалкі, адбываецца незаконная высечка або пашкоджанне дрэў.

На фотаздымках фіксуюцца дзяржаўныя нумары аўтамабіляў. Такім чынам, устанаўленне вінаватых не ўяўляе цяжкасці. У выніку парушальнікі нясуць заслужанае пакаранне.

Працяг тэмы -- у "Маладзечанскай газеце" за сераду, 14 жніўня.

Фота: архіў Маладзечанскага лясгаса.