Новости Молодечно и Молодечненского района

Супрацоўнікі міліцыі павінны быць прыкладам

  • 2017-05-06 07:51:15
  • Алег Бяганскі

Па словах намесніка начальніка Маладзечанскага падраздзялення Дэпартамента аховы па ідэалогіі і кадравым забеспячэнні Віталія Арлоўскага, галоўнай мэтай мерапрыемства была прафілактыка парушэнняў заканадаўства сярод кадравых міліцыянераў і грамадзянскага персаналу. На жаль, такія факты мелі месца.

Так, у апошні час работнікі аддзела з ліку вольнанаёмных учынілі шэсць адміністрацыйных правапарушэнняў. Сярод іх пераход дарогі ў неналежным месцы, няправільны абгон, перавышэнне хуткасці, кіраванне транспартным сродкам без страхоўкі і тэхагляду.

— Па кожным выпадку быў праведзены разбор. Вінаватыя панеслі заслужанае пакаранне. Патрабаванні да выканання заканадаўства ў калектыве сталі больш жорсткімі, — падкрэсліў В. Арлоўскі.