Новости Молодечно и Молодечненского района

«Открытый диалог» -- о профилактике правонарушений

  • 2017-04-10 12:21:56
  • Ірына Рабушка


— Гэта шырокая дыскусійная пляцоўка, якая дае магчымасць маладым людзям падняць найбольш вострыя сацыяльныя тэмы і задаць пытанні прадстаўнікам улады, грамадскім дзеячам, спецыялістам розных сфер дзейнасці, — заўважае выконваючы абавязкі першага сакратара райкама БРСМ Кацярына Буда. – У нашым раёне мерапрыемствы ў рамках «Ад-
крытага дыялогу» праводзяцца не ўпершыню. Юнакі і дзяўчаты актыўна ўдзельнічаюць у іх, бо ведаюць, што ніводная праблема не застанецца незаўважанай.

На сустрэчу з навучэнцамі гандлёва-эканамічнага каледжа прыйшлі прадстаўнікі праваахоўных органаў, медыцыны, адукацыі. Найперш абмяркоўваліся метады барацьбы з дробнымі правапарушэннямі і прычыны бацькоўскай безадказнасці. Таксама гаварылася аб тым, як з карысцю заняць вольны час моладзі. Асабліва юнакоў зацікавіла размова аб тэрміновай службе ў арміі. Наогул, госці прыводзілі прыклады з асабістай практыкі і жыцця, чым падмацоўвалі свае каментарыі па тым ці іншым пытанні.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.