Новости Молодечно и Молодечненского района

На таможне задержали партию электроники

  • 2017-10-23 05:58:28
  • Алег Бяганскі

Тавар (405 прыставак, 216 кантролераў і 60 шлемаў віртуальнай рэальнасці) знаходзіліся на складзе часовага захоўвання ў Маладзечне. Кошт электронікі быў заніжаны ў 15 разоў.

Па інфармацыі інспектара аддзела ідэалагічнай работы Мінскай рэгіянальнай мытні Таццяны Ліннік, тавар прыбыў на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза з Латвіі. Сапраўдны яго кошт складае звыш 450 тысяч рублёў. Суб’ект гаспадарання, які падаў ілжывыя звесткі, меў на мэце сэканоміць каля 35 тысяч рублёў мытных плацяжоў.



Па факце правапарушэння распачата адміністрацыйная справа. Кантрабанда канфіскавана.

Фота: архіў МІНСКАЙ РЭГІЯНАЛЬНАЙ МЫТНІ.