Акрамя гэтага, правяраючыя ўстанавілі факты невыканання даведзеных паказчыкаў па закупе прадукцыі раслінаводства ў рамках рэспубліканскіх патрэб, парушэння санітарных норм і правілаў, заканадаўства аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці, аб абарачэнні (рэалізацыі) кармавых дабавак, тэрмінаў заключэння дзяржаўных кантрактаў і інш. Так, пры наяўнасці свінагадоўчага комплексу прадпрыемства не мае магчымасці гранулявання камбікорму (патрабаванне ветэрынарна-санітарных правілаў), што павялічвае яго сабекошт. Толькі за 10 месяцаў мінулага года дадатковыя выдаткі па грануляванні камбікорму іншым арганізацыям склалі звыш 800 тысяч рублёў. Для выпраўлення сітуацыі ў 2013 годзе на заводзе пачата мадэрнізацыя вытворчасці, на якую ўжо затрачана звыш мільёна рублёў. Аднак абсталяванне да гэтага часу так і не ўключана ў работу.
Акрамя таго, пазалетась прадпрыемства аказалася не гатова да нарыхтоўкі прадукцыі раслінаводства за кошт рэспубліканскіх патрэб. У выніку дзевяць сельгаспрадпрыемстваў Вілейскага раёна (якія атрымалі авансаванне), два — Лагойскага, тры — Валожынскага і пяць — Мядзельскага не выканалі даведзены рашэннямі райвыканкамаў дзяржзаказ па пастаўцы прадукцыі раслінаводства ў адрас ААТ «Вілейскі ККЗ». З рэспубліканскага бюджэту (крэдытныя рэсурсы былі выдадзены пад гарантыю Урада, а прадпрыемства не выканала абавязацельствы па іх пагашэнні) за-
лішне атрымана звыш 532 тысяч рублёў.
Таксама ў парушэнне патрабаванняў Тэхнічнага рэгламенту «Кармы і кармавыя дабаўкі. Бяспека» былі рэалізаваны без дзяржаўнай рэгістрацыі сельгаспрадпрыемствам Вілейскага і Маладзечанскага раёнаў кармавыя дабаўкі на суму больш за 299 тысяч рублёў.
Па выніках праверкі прадпрыемства і службовыя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Для прыняцця мер рэагавання інфармацыя накіравана ў Мінскі аблвыканкам, для дачы прававой ацэнкі — у праваахоўныя органы.
МАЛАДЗЕЧАНСКІ МІЖРАЁННЫ КАМІТЭТ ДЗЯРЖКАНТРОЛЮ ПА МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ.