Новости Молодечно и Молодечненского района

Комитет госконтроля проверил сельхозорганизации

  • 2017-03-31 09:17:55
  • Соб. инф.


Камітэтам дзяржкантролю Мінскай вобласці сумесна з Мінскім аблвыканкамам праведзены маніторынг інвентарызацыі актываў і абавязацельстваў у 22 сельгасарганізацыях вобласці, у выніку якога абследавана больш за 5 тысяч аб’ектаў нерухомасці: 1930 адміністрацыйных і вытворчых будынкаў, 1576 збудаванняў і 1587 жылых дамоў і памяшканняў.

Устаноўлена, што ў 21 сельгасарганізацыі адсутнічаў належны ўлік актываў і абавязацельстваў. Інвентарызацыя праводзілася з году ў год фармальна, без абследавання аб’ектаў і тэрыторыі. У актывах не былі ўлічаны 620 аб’ектаў. Гаспадаркі не мелі праўдзівых звестак аб колькасці аб’ектаў нерухомасці, якія не выкарыстоўваліся. Так, у час маніторынгу такіх аб’ектаў было выяўлена 368 (пры 116 па інфармацыі арганізацый), пры гэтым 107 з іх не праходзілі па бухгалтарскім уліку, а таму не прапаноўваліся да прыцягнення ў абарот альбо для зносу.

Акрамя таго, маніторынг выявіў іншыя парушэнні пры ажыццяўленні гаспадарчай дзейнасці ў галіне прыродаахоўнага, зямельнага, будаўнічага і іншага заканадаўства.

Так, здабыча падземных вод без дазволу на спецыяльнае водакарыстанне вялася сельгасарганізацыямі Бярэзінскага, Барысаўскага, Дзяржынскага, Капыльскага, Маладзечанскага, Пухавіцкага, Салігорскага і Стаўбцоўскага раёнаў. Эксплуатацыя незавершаных будаўніцтвам аб’ектаў у парушэнне заканадаўства ажыццяўлялася арганізацыямі Бярэзінскага, Валожынскага, Крупскага, Лагойскага, Маладзечанскага, Слуцкага, Салігорскага і Чэрвеньскага раёнаў.

КДК Мінскай вобласці прымаў і будзе надалей прымаць неабходныя захады, каб даручэнні Прэзідэнта няўхільна выконваліся ўсімі суб’ектамі гаспадарання.