Новости Молодечно и Молодечненского района

Комитет госконтроля проверил готовность к отопительному сезону

  • 2017-10-05 13:29:17
  • Соб. инф.

Так, на 11 крыніцах цеплавой энергіі не забяспечана праверка прыбораў уліку цеплавой энергіі і манометраў, а на адной з кацельняў у Барысаўскім раёне ўвогуле адсутнічалі прыборы ўліку. На значнай працягласці няма ізаляцыі трубаправода.

Не ўсе арганізацыі, якія забяспечваюць цяплом, выканалі патрабаванні Урада па нарыхтоўцы да 20 верасня 2017 года неабходнага запасу паліва (дровы, трэскі, круглае драўніннае паліва). У іх ліку жыллёва-камунальныя гаспадаркі Клецкага і Нясвіжскага раёнаў. Пры гэтым выклікае пытанні якасць нарыхтаванага паліва па вільготнасці, утрыманні ў ім гнілі і пацярухі. Парушэнні ўмоў захоўвання драўніннага паліва ўстаноўлена на 5 кацельнях у Клецкім, 7 – у Стаўбцоўскім, а таксама ў Нясвіжскім і Уздзенскім раёнах.

Асаблівую трывогу выклікае складзіраванне нарыхтаванага паліва ў кацельнях, якія абслугоўваюць сацыяльныя ўстановы, – не ўсюды створаны бяспечныя ўмовы іх захоўвання. Да прыкладу, у кацельні КУП «Клецкая ЖКГ» каля 190 пл. м куб. круглых драўляных лесаматэрыялаў звалены ў вышыню каля 3-4 метраў уздоўж паўтараметровай агароджы Даматканавіцкай сярэдняй школы. Заканамерна, што пры адсутнасці побач дарослых дзеці абавязкова наведаюцца сюды. І тады бяды не пазбегнуць.

Вынікі маніторынгу таксама сведчаць пра зрыў запланаваных на сёлета мерапрыемстваў па будаўніцтве крыніц цяпла на мясцовых відах паліва і рамонце цепласетак, а таксама аптымізацыі неэфектыўных кацельняў. Так, даведзенае на 2017 год заданне (135 км) па перакладанні цеплавых сетак на папярэдне ізаляваныя трубы выканана арганізацыямі ЖКГ толькі на 47,1% (63,55 км). Самыя нізкія паказчыкі ў барысаўскіх, вілейскіх, клецкіх, пухавіцкіх і стаўбцоўскіх камунальнікаў.

У Мінскай вобласці належным чынам не вырашана вельмі важнае пытанне аптымізацыі схем цеплазабеспячэння з ліквідацыяй неэфектыўных кацельняў. Толькі ў Салігорскім раёне такіх эксплуатуецца 38, з якіх каля дваццаці загружаны ад 20 да 50 працэнтаў устаноўленых магутнасцей.
У Пухавіцкім раёне 14 з 39 кацельняў, якія абслугоўвае УП «Жылцепласэрвіс», маюць далучаную нагрузку ад 4 да 50 працэнтаў.

УПРАЎЛЕННЕ КАНТРОЛЮ ГАЛІН ГАСПАДАРКІ КДК МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ.