Новости Молодечно и Молодечненского района

Колькасць скаргаў на работу вадзіцеляў аўтамабіляў-таксі павялічылася амаль у 8 разоў

  • 2021-02-09 06:58:15

Найбольшая колькасць парушэнняў па афармленні аўтамабіляў-таксі — як унутраным, так і знешнім. Далей ідуць звароты на адмову ў выдачы білетаў таксометра пасля паездкі за наяўны разлік. І самае галоўнае — адсутнасць у аўтамабіляў-таксі дзяржаўнага тэхнічнага агляду, які трэба праходзіць раз у 6 месяцаў.

Працягваюцца выпадкі грубасці вадзіцеляў у адносінах да пасажыраў і неабгрунтаваныя адмовы ў перавозцы пасажыраў, правозу іх па завышаным тарыфе (між іншым тарыфы на перавозку пасажыраў устанаўлівае сам перавозчык, зыхо-
дзячы з выдаткаў на перавозку).

Скаргі ідуць штодня. Часам у адной заяве ўказаны парушэнні па чатырох артыкулах адміністрацыйнага кодэкса. Па ўсіх фактах, якія выкладзены ў зваротах, былі праведзены праверкі, пры выяўленні парушэнняў вінаватыя прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці.

Алег ЯКШЭВІЧ, намеснік начальніка філіяла Транспартнай інспекцыі па горадзе Мінску і Мінскай вобласці.
Фото: интернет-ресурсы.