Новости Молодечно и Молодечненского района

Количество обращений граждан в КГК уменьшается

  • 2017-10-08 08:11:28
  • Соб. инф.

Што найперш хвалюе нашых грамадзян? Па-ранейшаму вырашэнне камунальна-бытавых праблем, несвоечасовасць выплаты зарплаты і дапамогі на дзяцей, работа арганізацый сістэмы ЖКГ, капрамонт жылля, рамонт дарог, добраўпарадкаванне тэрыторый. Як і раней, востра стаіць пытанне бесперабойнага забеспячэння вадой населеных пунктаў, яе якасныя паказчыкі.

Мясцовым органам улады і арганізацыям вобласці па выніках разгляду КДК зваротаў грамадзян удалося вырашыць шэраг злабадзённых праблем. Многія звароты разглядаюцца ў час выязных прыёмаў кіраўніцтвам Камітэта дзяржкантролю і старшынямі міжрайкамітэтаў. Такіх прыёмаў, а таксама тэлефонных «прамых ліній» сёлета праведзена дваццаць, звярнуліся на іх і прыйшлі на асабісты прыём 54 заяўнікі.

Для аператыўнага вырашэння пытанняў жыхары вобласці маюць магчымасць звяртацца і на гарачую лінію камітэта. Усяго такіх зваротаў зафіксавана сёлета 60.

Разам з тым, усё яшчэ сустракаюцца выпадкі парушэння заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, а таксама адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюць дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі па заявах і зваротах грамадзян. За падобныя парушэнні да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 14 службовых асоб на агульную суму 2024 рублі, да дысцыплінарнай – 17 чалавек.

УПРАЎЛЕННЕ ЭКСПЕРТНА-ПРАВАВОЙ РАБОТЫ ГРАМАДЗЯН КДК  МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ.