02.10.2018 11:40

Возобновились профсоюзные приемы граждан

Пасля летняга перапынку ў краіне аднавіліся прафсаюзныя прававыя прыёмы грамадзян. У мінулы чацвер прадстаўнікі райкама прафсаюзаў, федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і пракуратуры наведалі ЗАТ «Маладзечнамэбля», дзе правялі юрыдычныя кансультацыі.

-- На прадпрыемстве мы пазнаёміліся з умовамі працы работнікаў, вывучылі калектыўны дагавор, -- расказала прававы інспектар працы ФПБ Людміла Барташэвіч. – Трэба адзначыць, што калектыву таварыства гарантаваны ёмкі сацыяльны пакет, заахвочваецца настаўніцтва.

У час прававога прыёму людзі ўзнімалі прыватныя пытанні. Для работнікаў юрыдычнае кансультаванне па месцы працы выгаднае і зручнае: эканоміцца час і кампетэнтны спецыяліст працуе бясплатна.

Старшыня Маладзечанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Яцухна дадала, што сумесныя прафсаюзныя прававыя прыёмы будуць праводзіцца кожны апошні чацвер месяца. Прыйсці на іх могуць усе жадаючыя, не толькі члены прафсаюза. Прадоўжыцца таксама практыка запрашаць на такія мерапрыемствы пракурорскіх работнікаў.

Запісацца на прыём можна па тэлефоне 50-34-70. Па гэтым жа нумары працуе «прамая лінія» для маладых спецыялістаў па пытаннях працаўладкавання, сацыяльных гарантый і інш.

Даведка. Сёлета за першае паўгоддзе юрысты ФПБ правялі 80 тысяч індывідуальных кансультацый, выйгралі 58 спраў аб абароне інтарэсаў работнікаў у судах, дапамаглі аднавіць на працы 39 чалавек і вярнуць нявыплачаныя альбо незаконна ўтрыманыя грашовыя сродкі на агульную суму звыш 2 мільёнаў рублёў.

Прочитано 2379 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.