Найчасцей іх прычынай становяцца гульні, якія распаўсюджваюцца ў сацыяльных сетках, або спрэчкі з аднагодкамі.
Адміністрацыйная адказнасць за дробны крадзеж наступае з 14 гадоў. Санкцыі артыкула 10.5 Адміністрацыйнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе штрафу ад 2 да 30 базавых велічынь. Калі дзіцяці на момант учынення крадзяжу не споўнілася 14 гадоў, то да адміністрацыйнай адказнасці прыцягваюцца бацькі (арт. 9.4 КоАП). У дачыненні да іх складаецца пратакол за неналежнае выкананне абавязкаў па выхаванні і ўтрыманні дзяцей.
Паважаныя бацькі! Кантралюйце, чым заняты падлетак у вольны час. Цікаўцеся, ці не прывядзе яго карыстанне інтэрнэтам да правапарушэння.
Вольга КАШКО,
памочнік пракурора Маладзечанскага раёна.