05.07.2018 9:14

В Молодечно собрались ветераны МВД

Дзеючыя супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў і ветэраны міліцэйскай службы нядаўна адзначылі 79-годдзе з дня ўтварэння міліцыі Міншчыны. Святочныя мерапрыемствы прайшлі па ўсёй вобласці, у тым ліку ў Маладзечне.

В Молодечно собрались ветераны МВД "Маладзечанская газета"



У нашым горадзе сабраліся прадстаўнікі абласной ветэранскай арганізацыі МУС. Яны наведалі Маладзечанскі РАУС, сустрэліся з супрацоўнікамі аддзела, прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні «міліцэйскай» алеі ў парку Перамогі, што была закладзена чатыры гады таму.

Людзі, якія доўгія гады былі на перадавой барацьбы са злачыннасцю, аддалі даніну павагі ўсім, хто загінуў пры выкананні службовых абавязкаў. Ветэраны расказалі маладым міліцыянерам пра сваю службу, прыгадалі найбольш рэзанансныя справы, якія яны вялі.

— Маладзечна ведаю добра, некалькі разоў дапамагаў мясцовым права-
ахоўнікам расследаваць цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы, — падзяліўся ўспамінамі былы начальнік аддзела прафілактычнай службы УУС Мінскага аблвыканкама Віктар Галоўчыц. – Ганаруся, што ў выніку вінаватыя ў забойствах, згвалтаваннях, рабаваннях панеслі заслужанае пакаранне.
Ветэран міліцэйскай службы адзначыў высокую тэхнічную аснашчанасць Маладзечанскага РАУС, гатоўнасць міліцыянераў папярэджваць правапарушэнні і абараняць грамадзян ад злачынных замахаў.
Дзеючым супрацоўнікам Віктар Эдуардавіч пажадаў быць вартымі ветэранаў, пастаянна павышаць кваліфікацыю, не спыняцца на дасягнутым.

Даведка. Міліцыя цэнтральнага рэгіёна была ўтворана 18 чэрвеня 1939 года. Тады цэнтральны камітэт кампартыі БССР зацвердзіў пастанову аб перайменаванні Мінскай акруговай гарадской міліцыі ў міліцыю Мінскай вобласці.

Прочитано 1765 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.