У свае 29 гадоў жыхарка Маладзечна Марыя Капцюг была загружана працай так, што не хапала часу нават на сон. Разам з мужам і маленькай дачкой яна перабралася ва ўласны недабудаваны дом. Там былі яшчэ не патынкаваны сцены, не паклеены шпалеры, не куплена мэбля. Будоўля патрабавала сіл і грошай. Трэба было плаціць крэдыт.
Марыя ўладкавалася галоўным бухгалтарам на два прадпрыемствы адначасова. Адыходзячы з работы, клала сабе ў сумку няскончаныя дакументы, забірала з сада дачушку Кацю, а дома адразу станавілася да пліты. На будоўлі дома працавалі муж і свёкар, усіх трэба было карміць. Таксама хацелася ўпрыгожыць панадворак, пасадзіць кветкі, агародніну. Управіўшыся з гэтымі справамі, маладая гаспадыня ноччу садзілася за дакументы.
...Закончыліся выхадныя, у панядзелак раніцай жанчына здала аналізы, а вечарам пайшла на прыём у паліклініку. Тэрапеўт зірнула на вынікі аналізаў і сказала: «Я вас нікуды не адпушчу». Яна выклікала хуткую дапамогу і адправіла хворую ў раённую бальніцу.
Поўнасцю матэрыял чытайце ў "Маладзечанскай газеце" за суботу, 27.10.2018 г.