15.02.2018 12:22

15 февраля -- день памяти воинов-интернационалистов

Гісторыі двух былых "афганцаў" --  маладзечанцаў Івана Пігара і Георгія Койры.

15 февраля -- день памяти воинов-интернационалистов "Маладзечанская газета"

Першае баявое хрышчэнне Іван Пігар атрымаў яшчэ на Далёкім Усходзе, куды быў накіраваны ў сувязі з неспрыяльнай абстаноўкай на мяжы з Кітаем.

Служыў там спачатку ў якасці начальніка радыёрэлейнай станцыі, а потым — камандзірам роты. Пасля заканчэння ў 1977 годзе Ваеннай акадэміі сувязі працягваў службу камандзірам радыёрэлейнага трапа-
сфернага батальёна пад Адэсай. У сталіцу Афганістана Кабул трапіў у сакавіку 1981 года.



— Спачатку выконваў абавязкі начальніка штаба батальёна, — успамінае Іван Якаўлевіч. — Гэта дазволіла дасканала разабрацца ў абстаноўцы, а таксама пытаннях і задачах, якія стаялі перад падраздзяленнем, вызначыць найбольш аптымальныя шляхі іх вырашэння. Арганізацыя сувязі ў горнай мясцовасці мае свае асаблівасці. На яе якасць вельмі ўплывалі і частыя пясчаныя буры. Да таго ж у Кабуле знаходзілася шмат замежных пасольстваў, якія неаднаразова спрабавалі заглушыць нас. Але дзякуючы рэзерваванню ліній прывязкі і прафесійнай вывучцы асабовага складу перарываў у ажыццяўленні сувязі не было.



Асаблівыя цяжкасці ўзнікалі пры забеспячэнні сувязі калон, якія дастаўлялі з Тэрмеза прадукты харчавання, будаўнічыя матэрыялы, рамонтныя камплекты для аўтамабільнай і іншай тэхнікі. Яны падвяргаліся абстрэлу і нападзенню даволі часта. Таму звычайна нашы калоны ішлі ў складзе армейскіх падраздзяленняў. Аднак і сувязістам нярэдка даводзілася браць у рукі зброю. Аўтамат быў заўсёды побач і на месцы дыслакацыі падраздзяленняў. Нашы пазіцыі не раз падвяргаліся ўзброенаму нападзенню, хаця і знаходзіліся мы за 500-600 метраў ад штаба 40-й арміі ў акружэнні іншых часцей. Дзякуючы пільнасці і мужнасці ваеннаслужачых душманам ні разу не ўдалося вывесці са строю сродкі сувязі. Гэта дазваляла выконваць пастаўленыя задачы ў поўным аб’ёме.

Паміж мірам і вайной
Георгій Койра вучыўся ў дзясятым класе СШ №3, калі аднойчы на ўрок прыйшоў выпускнік гэтай школы, які вярнуўся з Афганістана. Вучні з захапленнем слухалі воіна-інтэрнацыяналіста, разглядалі яго армейскі альбом. Тады хлопец нават уявіць не мог, што лёс яго таксама закіне ў гэту далёкую паўднёвую краіну.

— Службу праходзіў у пагранічных войсках, ахоўваў граніцу былога СССР з боку Афганістана, — успамінае ветэран баявых дзеянняў. – Наша падраздзяленне адказвала за бяспеку моста «Дружба» праз Амудар’ю. Таксама адной з задач было папярэдзіць пранікненне на савецкую тэрыторыю ўзброеных бандфарміраванняў. А такія спробы былі. Тады пагранічнікі ўступалі ў бой з бандытамі.



Ваенную спецыяльнасць аператара радыёлакацыйнай станцыі атрымаў у сяржанцкай школе ў горадзе Мары. Апаратура дазваляла распазнаваць любы рух на вялікай адлегласці. На баявое дзяжурства пагранічнік заступаў па начах. Адказнасць была надзвычай вялікая. Прамарудзіш – загінеш сам і твае таварышы.

— У час службы вельмі хацелася дадому, убачыць бацькоў, — успамінае субяседнік. — Аднойчы такая магчымасць выпала – суправаджаў групу прызыўнікоў з Мінска ў Сярэднеазіяцкую ваенную акругу. Тая сустрэча з блізкімі назаўсёды застанецца ў памяці.

У Афганістане Георгій Станіслававіч знаходзіўся з 15 кастрычніка 1988-га па 15 лютага 1989 года. Тады савецкія войскі выводзіліся ў тэрыторыі ДРА, і пагранічнікі прыкрывалі адыход. Г. Койра перасек мост праз пагранічную Амудар’ю адным з апошніх.

Былы воін-інтэрнацыяналіст знайшоў сябе і ў мірным жыцці. Пасля звальнення ў запас ён закончыў палітэхнікум, цяпер працуе ў Маладзечанскім мэблевым цэнтры. Ён часты госць у школах горада і раёна. Сем гадоў былы «афганец» узначальваў гарадскую арганізацыю Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, прымаў удзел у стварэнні музея Памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у СШ №14, ва ўстаноўцы памятнага знака ў парку Перамогі.

Чытайце таксама: В Молодечно чествовали «афганцев» и матерей воинов-интернационалистов (фото) 

Вячаслаў Табулін, Алег Бяганскі.

Фота: архіў Георгія Койры І. Пігара.


Прочитано 5028 раз Последнее изменение 15.02.2018 12:22
Соб. инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.