26.12.2017 8:23

«Каштоўнасць кожнага чалавека ў ім самім»

Нядаўна маладзечанец Аляксандр Нікалаеў адзначыў сваё 90-годдзе. Многія ведаюць яго як добразычлівага, працавітага, сумленнага чалавека. І сёння людзі дзякуюць яму за добрыя справы.

Аляксандр і Валянціна Нікалаевы ідуць разам па жыцці больш за  60 гадоў.  Аляксандр і Валянціна Нікалаевы ідуць разам па жыцці больш за 60 гадоў. "Маладзечанская газета"

Сваю працоўную дзейнасць Аляксандр пачаў у якасці слесара арцелі «Пралетарый» у гора-дзе Паўлаградзе Днепрапятроўскай вобласці. У наш край у 1946 годзе яго, маладога актывіста, накіравалі па камсамольскай пуцёўцы. Ён працаваў у Мала-дзечанскім абкаме партыі справаводам і бухгалтарам фіндзярж-сектара абкама КПБ. Неўзабаве ўзначаліў аддзел абкама камсамола. Здатнага работніка накіравалі на вучобу ў Мінскую вышэйшую партыйную школу. Пасля яе заканчэння ён загадваў аддзелам прапаганды і агітацыі Няс-віжскага райкама КПБ, а пазней стаў памочнікам дырэктара Маладзечанскага трэста саўгасаў па кадрах.

На працягу адзінаццаці гадоў Аляксандр Дзмітрыевіч узначальваў прафсаюзны камітэт мясцовага мэблевага вытворчага аб’яднання. Дзякуючы яму на названым прадпрыемстве, адным з першых у горадзе, былі наладжаны сяброўскія сувязі з аналагічнымі нямецкімі вытворчасцямі. Па ініцыятыве няўрымслівага прафсаюзнага лідара на гарадскім стадыёне праводзілася добраўпарадкаванне, пад апеку была ўзята наша футбольная каманда «Селена», якая выступала пад эгідай «Мала-дзечнадрэў» і дайшла да чэмпія-нату Беларусі. Зноў жа дзякуючы яму на мэблевай вытворчасці з’явіўся на той час адзіны ў горадзе самадзейны тэатр, які з поспехам выступаў па ўсёй рэспубліцы.

Аляксандр Дзмітрыевіч шмат гадоў узначальваў камітэт прафсаюза рабочых прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў. І дзе б ні працаваў, ён заўсёды аддаваў усяго сябе справе.
Тройчы выбіраўся дэпутатам гарсавета. Па яго хадайніцтве і прапанове Міністэрства прамысловасці выдаткавала сродкі на рэканструкцыю завода металавырабаў. Шмат сіл аддаў ён развіццю і прапагандзе спорту, бо сам быў заўзятым прыхільні-кам здаровага ладу жыцця.

За вялікі ўклад у вытворчую і грамадскую дзейнасць Аляксандр Дзмітрыевіч неаднаразова адзначаўся ўзнагародамі. Сярод іх ёсць і Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР за подпісам тагачаснага старшыні Сяргея Прытыцкага.

Аляксандр Дзмітрыевіч добры сем’янін, любячы муж і бацька. Са сваёй Валянцінай ён разам ужо 63 (!) гады. Дарэчы, у Вялікую Айчынную вайну яе, тады яшчэ 10-гадовую дзяўчынку, з сястрой, траімі братамі і мамай прыгналі з іх роднай Смаленшчыны ў канцэнтрацыйны лагер «Шталаг-342», што размяшчаўся на Маладзечаншчыне. У мірны час наш край стаў для яе другой радзімай. Многія землякі ведаюць Валянціну Іванаўну як загадчыцу дзіцячага сада №4, якім яна кіравала на працягу 36 гадоў.

На Маладзечаншчыне пазнаёмілася з будучым мужам, для якога стала надзейнай спадарожніцай на ўсё жыццё. Свае адносіны выпрабоўвалі на працягу шасці гадоў. І толькі потым зладзілі камсамольскае вяселле, якое гу-дзела аж тры дні. Валянціна і Аляксандр выхавалі сына і дачку. З маленства прывілі ім працавітасць і навучылі адказваць за свае ўчынкі. Людміла выкладае ў дзіцячай школе мастацтваў, Сяргей кіруе прыватнай мэблевай вытворчасцю. У Нікалаевых трое ўнукаў і столькі ж праўнукаў.

Аляксандру і Валянціне выпала няпростая доля, але ўсе няўдачы і радасці яны заўсёды дзеляць папалам. У гэтым і ёсць сакрэт трывалага сямейнага саюза. У іх нават было адно на дваіх захапленне – спорт. Яны і цяпер з задавальненнем выйшлі б на старт, але, як кажуць, узрост бярэ сваё. Тым не менш, па-ранейшаму смела крочаць па жыццёвай дарозе і кожны дзень сустракаюць з усмешкай. Асабліва шчаслівыя для іх моманты, калі ўся дружная сям’я збіраецца разам. Гэтымі днямі скарбонка дасягненняў Аляксандра папоўнілася сімвалічным медалём – самым важкім для яго як 90-гадовага юбіляра. З нагоды адметнай даты старэйшая ўнучка Вольга прэзентавала медаль з
выгравіраваным на ім надпісам «Каштоўнасць кожнага чалавека ў ім самім»…

Фота: архіў СЯМ’І НІКАЛАЕВЫХ.

Прочитано 4172 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.