29.03.2019 13:10

Депутат Людмила Кананович провела прием граждан

Жыллёва-камунальныя пытанні, праблемы працаўладкавання, добраўпарадкаванне дарог – пытанні, з якімі звярнуліся жыхары да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Маладзечанскай гарадской выбарчай акрузе №72 Людмілы Канановіч.

На мінулым тыдні яна правяла прыём грамадзян. Да парламентарыя прыйшлі 13 чалавек. Дапамагалі Людміле Мікалаеўне дэпутаты раённага Савета дэпутатаў тых акруг, дзе выяві-ліся праблемы. Таксама далучыліся прадстаўнікі камунальных службаў і праваахоўных органаў.

З просьбай вырашыць жыллёвае пытанне звярнулася жанчына, якая без мужа выхоўвае траіх дзяцей. Прасілі дапамогі жыхары дома №5 па вуліцы Будаўнікоў і дома №5 па вуліцы Ясінскага. Па першым адрасе — скаргі на сырасць у кватэры, па другім – нараканні на нездавальняючы стан каналізацыі ва ўсім доме і перабоі з гарачай вадой. Узнімалася пытанне асфальтавання дарогі па завулку Савецкім. У гэтым жа раёне ўзнікла праблема дарожнай бяспекі. Была просьба ўстанавіць забараняльны знак для заезду грузавых машын. А па Вялікім Гасцінцы, 62а прасілі перанесці знак, які забараняе заезд тым, хто не жыве ў бліжэйшых дварах, каб разгрузіць і зрабіць больш бяспечным рух транспарту.

Шэраг пытанняў прадстаўнікі адпаведных службаў узялі на больш глыбокае вывучэнне.

Для дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёлета гэта ўжо трэці асабісты прыём грамадзян. Адзін з іх быў выязным на ЗАТ «Амкадор-Унікаб». Да народнай выбранніцы звярнуліся ўжо больш за 20 чалавек. На прадпрыемстве таксама адбылася сустрэча з кіраўніцтвам і працоўным калектывам. Яна пагутарыла пра здабыткі, шляхі развіцця вытворчасці, пазнаёміла прысутных з дзейнасцю парламента.

Фота: архіў "МГ".

Прочитано 1247 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить