Як паведамляецца на афіцыйным інтэрнэт-партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, медалямі «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны начальнік фінансавага ўпраўлення Маладзечанскага райвыканкама Таццяна Варывончык, машыніст цеплавоза лакаматыўнага дэпо Маладзечна транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскае аддзяленне беларускай чыгункі» Уладзімір Мучынскі, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА «Маладзечанская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат» Фёдар Філіповіч.