26.02.2019 11:57

Тэмы ідэалагічнай нарады -- смазанятасць і бяспека

Папярэджанне надзвычайных сітуацый, магчымасці грамадзян для ажыццяўлення дзейнасці без рэгістрацыі ў якасці суб’ектаў прадпрымальніцтва — тэмы чарговай нарады з ідэалагічным актывам раёна.

Здание Молодечненского районного исполнительного комитета. Здание Молодечненского районного исполнительного комитета. "Маладзечанская газета"

Па першым пытанні выступіў начальнік Маладзечанскага ГРАНС Дзяніс Ушацкі. Ён адзначыў, што сёлета ў раёне склалася напружаная сітуацыя з пажарамі. У выніку ўзгаранняў у жылым сектары загінулі людзі. Супрацоўнікі МНС ратавалі ад агню і вытворчыя памяшканні. Па ўсіх выпадках праводзіцца праверка.

— Асноўныя прычыны пажараў — неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраправодкі, — падкрэсліў ратавальнік. – Статыстыка сведчыць, што каля 70 працэнтаў ахвяр агню былі ў стане алкагольнага ап’янення.

Дзяніс Ушацкі нагадаў аб важнасці ўстаноўкі ў дамах і кватэрах аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Ён адзначыў, што нельга дапусціць узгаранняў у экасістэмах (такіх выпадкаў летась на Маладзечаншчыне было зафіксавана 78). Таму трэба прадухіліць выпальванне травы, выконваць правілы супрацьпажарнай бяспекі пры спальванні смецця, не раскладаць агонь у неналежных месцах. Вялікую ролю ў прадухіленні пажараў мае навядзенне парадку на зямлі.

Па інфармацыі начальніка ГРАНС, паводкавая сітуацыя сёлета не выйдзе з-пад кантролю. Вясновых падтапленняў у жылым сектары не чакаецца.
Загадчык сектара рэгістрацыі суб’ектаў гаспадарання аддзела эканомікі райвыканкама Алена Кажэка паведаміла, што без рэгістрацыі ў якасці суб’ектаў прадпрымальніцтва ў нашай краіне дазволена рамесная дзейнасць, дзейнасць у сферы аграэкатурызму, рэалізацыя асобных тавараў і выкананне некаторых работ (паслуг) насельніцтву, рэалізацыя сельскагаспадарчай прадукцыі, вырабленай у асабістай падсобнай гаспадарцы, і дзікарослай прадукцыі.

Самазанятасць папулярная сярод жыхароў горада і раёна. Яна дазваляе людзям рэалізоўваць свае здольнасці, мець афіцыйную крыніцу даходаў (асноўную або дадатковую). Усяго на Маладзечаншчыне афіцыйна зарэгістравана 850 рамеснікаў, дзейнічаюць 30 суб’ектаў аграэкатурызму.

— Рамесны збор выплачваецца раз на год і складае адну базавую велічыню, — зазначыла Алена Кажэка. — Такі ж збор плацяць і суб’екты аграэкатурызму. Важна і тое, што дзяржава гарантуе самазанятым магчымасць забяспечваць сваю пенсіённую будучыню. Раней такія грамадзяне маглі разлічваць толькі на сацыяльную пенсію.

Прочитано 2078 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.