10.10.2018 9:34

Комиссия райисполкома обсудила вопросы борьбы с коррупцией

Чарговае выязное пасяджэнне камісіі райвыканкама па супрацьдзеянні карупцыі прайшло ў мінулую сераду на базе ААТ «Маладзечанскі райаграсэрвіс». У мерапрыемстве прынялі ўдзел пракурор раёна, прадстаўнікі зацікаўленых арганізацый, спецыялісты Маладзечанскага райаграсэрвіса.

Пра папярэджанне карупцыйных праяў на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу расказаў першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксей Раманюк. Ён адзначыў, што ў раёне вялікая ўвага надаецца падбору кадраў на кіруючыя пасады ў гаспадарках. Вядзецца кантроль за выкананнем працоўнай дысцыпліны, да спецыялістаў даводзіцца адпаведная прававая інфармацыя. На кантролі мэтавае выкарыстанне бюджэтных сродкаў, а таксама сродкаў арганізацый.

Сярод перспектыўных напрамкаў дзейнасці, накіраваных на папярэджанне парушэнняў заканадаўства, — аснашчэнне ферм і мехдвароў камерамі відэаназірання, устаноўка агароджаў вакол сельскагаспадарчых аб’ектаў, аснашчэнне энерганасычаных трактароў і іншай тэхнікі датчыкамі ўліку паліва. Такім чынам уласнасць гаспадарак будзе ахоўвацца больш надзейна, а значыць, знікне спакуса выкарыстаць яе для ўласных патрэб.

Дырэктар Маладзечанскага райаграсэрвіса Тадэвуш Зарэцкі расказаў прысутным, як на прадпрыемстве выпраўляюцца недахопы, выяўленыя ў ходзе пракурорскай праверкі.

У прыватнасці, для эфектыўнага вяртання дэбіторскай запазычанасці створана спецыяльная камісія. Наладжаны дадатковы кантроль за працэдурай закупак.

Таксама ў таварыстве ўкараняецца сістэма відэаназірання, вядзецца кантроль за расходам паліва. Для кантролю за перамяшчэннем тэхнікі выкарыстоўваецца GPS-навігацыя.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Соф’я Філістовіч выступіла з дакладам на тэму «Аб рабоце па прадухіленні праяў карупцыі ў дзейнасці ўстаноў культуры раёна». Выступоўца пералічыла асноўныя напрамкі дзейнасці ў адпаведным напрамку. Гэта прававая адукацыя работнікаў, кантроль за выкарыстаннем бюджэтных сродкаў, маніторынг якасці паслуг, праверка выканання працоўнага заканадаўства (у прыватнасці, улік працоўнага часу).


Прочитано 2522 раз Последнее изменение 10.10.2018 9:34
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.