Яго намеснікам стаў дырэктар Маладзечанскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа Міхаіл Клокель.
Андрэй Паукшта падзякаваў калегам за давер і запэўніў, што дэпутацкі корпус ва ўзаемадзеянні з выканаўчай уладай будзе плённа працаваць на карысць жыхароў Маладзечаншчыны.
А. Паукшта — кампетэнтны кіраўнік, які прайшоў усе прыступкі кар’ернага росту і дасканала ведае абстаноўку ў раёне.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў быў абраны ў ходзе тайнага галасавання.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.