Гэта стала магчымым дзякуючы праекту «Дзень з прадпрыемствам» Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа. Другі год прымае ў ім удзел Красненская СШ.
– Дзейнасць па прафарыентацыі у нашай школе маштабная, – падкрэсліла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Наталля Сушко. – Мы супрацоўнічаем як з сярэднімі спецыяльнымі навучальнымі ўстановамі, так і з ВНУ. Школьнікі наведваюць каледжы або ўніверсітэты, якія іх цікавяць. Дзяцей абавязкова суправаджаюць нашы педагогі. Навучэнцам асабліва падабаецца даведвацца аб прафесіях на практыцы і бываць на вытворчасці, у арганізацыях, дзе яны могуць рэалізавацца ў абраным кірунку. Такую магчымасць дае праект «Дзень з прадпрыемствам».
Прадстаўнікі Bistro&bar Stories расказалі школьнікам аб прафесіях сферы грамадскага харчавання. Навучэнцы акунуліся ў будні повараў, барменаў, афіцыянтаў, менеджараў... Яны задавалі пытанні аб неабходных навыках і якасцях для паспяховай работы. З цікавасцю слухалі і пра тое, што для гэтага трэба старанна вучыцца, удасканальваць веды на курсах і майстар-класах.
– Для некаторых школьнікаў гэта быў першы вопыт знаёмства са светам прафесійнай кулінарыі, іншыя ўжо выбралі сабе прафесію, звязаную з грамадскім харчаваннем, – сказала педагог Ала Шыдлоўская, якая суправаджала дзяцей у Bistro&bar Stories. – Навучэнцы ацанілі значнасць кожнага звяна ў рэстараннай справе. Гэта сустрэча, безумоўна, стала для іх і каштоўным вопытам, і забаўнай прыгодай у свет грамадскага харчавання.
Сёлета ў Красненскай СШ будзе самы вялікі за апошнія тры гады выпуск дзявятых класаў – 59 юнакоў і дзяўчат.
– Звычайна каля 70 працэнтаў нашых дзевяцікласнікаў выбіраюць рабочыя прафесіі альбо звязаныя са сферай грамадскага харчавання. Пераважная большасць выпускнікоў гэтага года таксама зрабіла выбар на іх карысць, – сказала Наталля Сушко.
Ірына РАБУШКА
Фота: архіў Красненскай СШ