За перамогу змагаліся шэсць каманд навучальных устаноў Маладзечна.
У іх ліку «Зорум» (СШ №4), «Тутэйшыя» (гімназія №7), «Полымя» (СШ №9), «Юныя патрыёты» (гімназія №10), «Праметэй» (СШ №14), «Авангард» (Маладзечанскі гандлёва-эканамічны каледж «Белкаапсаюза»).
Юныя эрудыты адказвалі на пытанні пра знакамітых людзей, месцы і падзеі, што адбываліся ў Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.
Па выніках гульні ўсе каманды-ўдзельніцы фіналу былі адзначаны дыпломамі, а кіраўнікі каманд -- падзякамі. Дыплом пераможцы, медалі і статуэтку ў выглядзе савы атрымала каманда «Зорум», якая набрала 16 балаў з 18 магчымых. Кіраўнік каманды -- настаўнік гісторыі Вераніка Руткевіч. Віншуем пераможцаў і жадаем усім далейшых поспехаў.
Па інфармацыі ДЦК «РАСТОК».
Фота: архіў ДЦК «РАСТОК».