Новости Молодечно и Молодечненского района

Як праграмісты і бухгалтары сталі лепшымі спартсменамі

  • 2019-06-06 13:09:30
  • Ірына Рабушка


Да нас прыехалі прадстаўнікі з Мінска, Гродна, Гомеля, Магілёва, Баранавіч і Полацка. Спаборніцтвы ладзяцца раз у два гады. Сёлета яны праводзіліся ў два этапы – у Мінску і Маладзечне. Менавіта ў нашым горадзе адбыўся фінал і розыгрыш медалёў. У сталіцы навучэнцы спаборнічалі па міні-футболе, шашках, дартсе, настольным тэнісе. У Маладзечне – па валейболе, лёгкай атлетыцы і шахматах.

Ад кожнай навучальнай установы было па 35 спартсменаў. Юнакам і дзяўчатам з гандлёва-эканамічнага каледжа дапамагалі рыхтавацца кіраўнікі фізічнага выхавання Юрый Бядрыцкі, Георгій Шкабараў, Андрэй Васілевіч і Аляксандр Клінцэвіч. Іх трэніроўкі і настаўленні аказаліся недарэмнымі. Акрамя першага агульнакаманднага месца, у асобных заліках вылучыліся будучыя праграмісты другакурснікі Ягор Рудкоўскі (1-е месца, дартс) і Раман Квяткоўскі (2-е месца, настольны тэніс), будучы лагіст першакурсніца Яна Кузняцова (2-е месца, шахматы) і будучы бухгалтар трэцякурсніца Алёна Кабайла (3-е месца, шашкі). Таксама другое месца заняла дзявочая валейбольная каманда. Як заўважаюць кіраўнікі фізічнага выхавання, такім чынам яны і навучэнцы зрабілі падарунак да 60-годдзя гандлёва-эканамічнага каледжа, якое будзе адзначацца сёлета.