На конкурснай аснове ва ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку афіцэрскіх кадраў, прымаюцца грамадзяне нашай краіны з агульнай сярэдняй або прафесійна-тэхнічнай адукацыяй, ад 17 да 21 года, у тым ліку і тыя, каму споўніцца 17 або хто дасягнуў 21-гадовага ўзросту ў год паступлення.
У перыяд падрыхтоўкі да ўступных экзаменаў кандыдаты праходзяць папярэдні прафесійны адбор, які ўключае:
- медыцынскае абследаванне;
- прафесійны псіхалагічны адбор (ацэнка ваенна-прафесій-
най накіраванасці і індывідуальна-псіхалагічных якасцей).
Для тых, хто жадае паступаць у ВНУ, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку афіцэрскіх кадраў, неабходна падаць заяву да 1 красавіка 2017 года ў ваенны камісарыят Маладзечанскага і Валожынскага раёнаў Мінскай вобласці (г. Маладзечна, вул. Гарадоцкая, 4).
25 сакавіка ва ўстанове адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» адбудзецца дзень адчыненых дзвярэй. Усе прысутныя атрымаюць вычарпальную інфармацыю аб парадку прыёму і навучанні ў акадэміі. Для іх таксама будзе арганізавана экскурсія, у ходзе якой можна будзе пазнаёміцца з вучэбна-матэрыяльнай базай установы, жыццём і бытам курсантаў
Пачатак — у 10.00 у клубе «Ракетчык».
Больш падрабязная інфармацыя па тэл. 77-81-37 і на афіцыйным сайце Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь: www.mil.by.
Аляксандр МАЦЕЦКІ,
ваенны камісар Маладзечанскага і Валожынскага раёнаў Мінскай вобласці.