Новости Молодечно и Молодечненского района

В школах Молодечненского района звучат последние звонки

  • 2019-05-30 08:08:46
  • Отдел информации.

«Будзь сабой!», «Толькі наперад!», «Ідзі за марай!» -- такія пажаданні можна было прачытаць на святочна ўпрыгожанай сцэне актавага зала гімназіі №10. І ўсё ж галоўнае яе ўпрыгажэнне – 47 юнакоў і дзяўчат, два 11-я класы.

Амаль кожны трэці з іх – 14 выпускнікоў прэтэндуюць на залаты медаль.

-- Вы атрымалі тут аснову, базу, з якой будзеце ісці па жыцці. Упэўнены, што вы паспяхова здасце ўсе экзамены і вашы планы збудуцца, -- звярнуўся да віноўнікаў урачыстасці старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Горлаў. -- У нашай краіне вялікая ўвага надзяляецца таму, каб моладзь вярталася на сваю малую радзіму.  Маладзечаншчына будзе чакаць вас: у нашага раёна вялікая будучыня.    



З добрым наказам звярнуўся да выпускнікоў СШ №14 намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Іван Маркевіч. Іван Станіслававіч стаў шаноўным госцем гэтай ўстановы.

-- Мне вельмі прыемна прысутнічаць на мерапрыемстве, якое праходзіць у адметным, сучасным фармаце. Пазнаёміцца з дасягненнямі школы, падзеямі яе жыцця. Упэўніцца, што тут выхоўваюцца сапраўдныя грамадзяне, паспяховая моладзь. Юнакі і дзяўчаты перамагаюць на алімпіядах, адзначаюцца за высокія поспехі ў вучобе, творчасці і спорце, займаюць актыўную пазіцыю. Іх веды адпавядаюць патрабаванням сённяшняга дня, -- сказаў Іван Маркевіч.

Намеснік старшыні райвыканкама Алеся Лукоўская адрасавала словы ўдзячнасці прысутным за паспяховую вучобу, адданую працу, дастойнае выхаванне. Яна адзначыла, што ў раёне створаны ўсе ўмовы для станаўлення і развіцця моладзі, раскрыцця патэнцыяла.



Больш падрабязна -- у "Маладзечанскай газеце за суботу, 1.06.2019 г.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.