Новости Молодечно и Молодечненского района

У СШ №1 -- выстаўка снегавікоў

  • 2018-01-03 06:22:06
  • Анжаліка Крупянькова


Да кожнага Новага года ў школе праводзіцца конкурс работ сярод класаў. Чаго толькі ні прыдумвалі педагогі, вучні, бацькі ў мінулым: рабілі незвычайныя ёлачкі, розных звяроў – сімвалаў года па ўсходнім календары.

«З кожным разам усё цяжэй вырашыць, на які персанаж скіраваць свае фантазію і творчасць. Але ж традыцыю трэба працягваць, тым больш што гэта адзін з этапаў агульнашкольнага конкурсу на лепшы вучнёўскі калектыў і ў кожнага класа ёсць магчымасць зарабіць дадатковыя балы», — гаворыць галоўны натхняльнік і арганізатар такіх цікавых мерапрыемстваў намеснік дырэктара школы па выхаваўчай рабоце Наталля Вяршыцкая. Снегавікі – ідэя педагога-арганізатара Лідзіі Буйко, якую падтрымалі не менш творчыя калегі. Сёлета ў дзятвы амаль не было магчымасці зляпіць сапраўдных, дык няхай чаруюць над папяровымі, футравымі, ніцянымі…

Больш падрабязна -- у "МГ" за суботу, 30.12.2017 г.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.