– У горадзе заняткі праходзяць на базе басейнаў крокавай даступнасці. У раёне для гэтага выкарыстоўваецца басейн Чысцінскай сярэдняй школы, -- патлумачыў намеснік дырэктара фізкультурна-спартыўнага цэнтра дзяцей і моладзі Маладзечанскага раёна Анатолій Кацельнікаў.
Атрыманыя навыкі дапамагаюць дзецям не стаць ахвярамі воднай стыхіі, павышаюць узровень бяспекі жыццядзейнасці юных жыхароў, спрыяюць іх фізічнаму выхаванню.
Як адзначыў старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага таварыства ратавання на водах Анатолій Пяцюшык, умець плаваць карысна ўсім, асабліва моладзі. А вучыцца ўпэўнена трымацца на вадзе неабходна пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў у спецыяльных басейнах. У раёне для гэтага створаны ўсе ўмовы.
Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.