Новости Молодечно и Молодечненского района

«Торжественно клянусь!..»

  • 2019-05-23 09:12:40
  • Анжаліка Крупянькова


Мерапрыемства, якое па традыцыі праводзіцца сумесна з мясцовай воінскай часцю, прымеркавана адразу да некалькіх значных падзей: Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, Дня піянерскай дружбы, 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Педагог-арганізатар і піянерважатая гімназіі №10 Таццяна Гараніна  расказвае, што на рахунку піянераў шмат добрых спраў. Яны старанна вучацца, актыўна ўдзельнічаюць у жыцці навучальнай установы. Лепшыя з іх былі ўдастоены гонару 9 Мая ў час раённага мітынгу несці ганаровую вахту ля стэлы ў парку Перамогі. Першыя памочнікі піянерважатай – лідар піянерскай дружыны Іван Шавель, яго намеснік Мацвей Багуцкі.
Ёсць чым ганарыцца і чацвёртакласнікам. Маша Ракецкая стала адной з пераможцаў раённага конкурсу «Жывая класіка». Дзяўчынка выдатна дэкламавала «Баладу Белае Русі» Алега Лойкі. Разам з Лерай Вірынскай, Палінай Кухальскай яна паспяхова ўдзельнічае ў рэспубліканскай дыстанцыйнай гульні «Пароль — акцябронак».

І вось – урачысты момант, які, хочацца спадзявацца, запомніцца хлопчыкам і дзяўчынкам на ўсё жыццё. Услед за піянерважатай Таццянай Гаранінай яны паўтараюць словы піянерскай клятвы, даюць абяцанне быць добрымі, сумленным, справядлівымі, захоўваць і прымнажаць слаўныя традыцыі роднай Беларусі. Педагог-псіхолаг  Маргарыта Драздоўская, педагог-арганізатар Юлія Захаркевіч, педагог сацыяльны Ксенія Бялько павязалі ўчарашнім акцябратам чырвона-зялёныя гальштукі. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўсклалі кветкі да  мемарыяльных пліт «Шталага-342». Яны ўважліва слухалі расповед педагогаў пра канцэнтрацыйны лагер, схілілі галовы ў хвіліне маўчання перад памяццю загінулых воінаў і мірнага насельніцтва, пакляліся быць заўсёды вартымі іх мужнасці і гераізму. Як працяг тэмы патрыятызму і служэння свайму народу – экскурсія па воінскай часці, знаёмства з сённяшнімі абаронцамі Айчыны.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.