Сёлета, як ніколі, вучні чакалі прадстаўлення намінацыі «Лепшы клас года», бо галоўным прызам быў вялікі торт. Узнагароды і салодкі падарунак атрымалі вучні
4 «Б» і 5 «В» класаў (класныя кіраўнікі Наталля Верамей і Ганна Пудакевіч).
Самым актыўным класам стаў 9 «А» (класны кіраўнік Таццяна Казлова), самым ініцыятыўным — 8 «Б» (класны кіраўнік Алена Віктарава), самым творчым — 4 «А» (класны кіраўнік Наталля Купрыеўская).
Падводзячы вынікі ў намінацыі «Магістры навук», на сцэну запрасілі настаўнікаў. Многія з іх не толькі даюць дзецям веды, але і самі актыўна ўдзельнічаюць у розных спаборніцтвах. Так, Алена Віктарава, настаўніца фізічнай культуры і здароўя – пераможца абласной інтэрнэт-алімпіяды сярод настаўнікаў «Прафесійная кампетэнтнасць педагога». Ганна Пудакевіч, настаўніца беларускай мовы і літаратуры – прызёр раённага этапу конкурсу «Залатое пяро Белай Русі-2019». Юлія Суворава, настаўніца працоўнага навучання – прызёр абласнога конкурсу на лепшую сувенірную работу сярод педагагічных калектываў. Вікторыя Хасаншына, старшыня прафкама – прызёр абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу грамадскіх інспектараў па ахове працы. Таццяна Пашкевіч, настаўніца іспанскай мовы – лаўрэат раённага конкурсу маладых спецыялістаў «Першы крок».
Многа ўзнагарод атрымалі і вучні ў намінацыях «Гонар школы», «Спартыўнае пакаленне» і «Творчае пакаленне». Граматы і каштоўныя падарункі атрымалі ўсе выдатнікі вучобы, а іх у нашай параўнальна невялікай школе 44!
У апошняй намінацыі «Выдатнае выхаванне» падзячныя лісты былі ўручаны бацькам, якія праяўляюць вялікую ўвагу да вучобы і выхавання сваіх дзяцей.
Як і любое ўрачыстае мерапрыемства, «Рэфлексія года-2019» не абышлася без музычных віншаванняў: гучалі песні ў выкананні школьных «зорачак», а ўдзельнікі харэаграфічнага гуртка паказалі новы танец «Свет дзецям».
Інеса ВЕРАМЕЙ, настаўніца рускай мовы і літаратуры.