Новости Молодечно и Молодечненского района

Стартуе працоўны семестр. Дзе зарабіць грошы?

  • 2020-03-24 13:31:03
  • Ірына Рабушка

— Мы дапаможам знайсці часовае працоўнае месца юнакам і дзяўчатам ад 14 гадоў. У нас наладжаны сувязі з многімі сельскагаспадарчымі, будаўнічымі, іншымі прадпрыемствамі і арганізацыямі, — заўважае выконваючая абавязкі першага сакратара райкама БРСМ Іна Карпец. – Хаця нельга не заўважыць, што больш ахвотна работадаўцы бяруць моладзь ад 18 гадоў.

Сярод першых, хто аформіў анкеты на бліжэйшы працоўны семестр, былі трэцякурснікі політэхнічнага каледжа будучыя тэхнікі-механікі Кірыл Будай і Кірыл Гураў. Нядаўна ім споў-нілася па 18 гадоў.
— Ужо з 14 гадоў, звычайна ў ліпені і жніўні, я прадаваў у Маладзечне марожанае, быў кур’ерам, падсобным рабочым. Як правіла, мне дапамагалі знаходзіць работу бацькі. Зарабляю на свае патрэбы, каб ім было лягчэй, — расказвае Кірыл Будай. – Працаваць больш спадабалася ў прыватнікаў: яны ставяць канкрэтныя задачы і плацяць за іх выкананне. Сёлета вырашыў пакінуць анкету ў райкаме БРСМ. Планаваў уладкавацца рознарабочым на мэблевай вытворчасці ў Маскве. У мяне там сябры працуюць, гавораць, што добра зарабляюць. Але з-за сітуацыі з каранавірусам невядома, ці ўдасца ажыццявіць гэту задуму.

Свой «працоўны шлях» і ў Кірыла Гурава, які зарабляе грошы з 15 гадоў.

– Каля Вілейкі (гэта мой родны горад) даглядаў елкі, у адным з прыватных раёнаў Мінска ўдзельнічаў ва ўстаноўцы ву-лічных ліхтароў, быў рознарабочым і ў аўтасэрвісе ў Вілейцы. У пошуках работы мне дапамагалі і ў БРСМ, і знаёмыя. Мне таксама больш спадабалася арганізацыя рабочага працэсу ў прыватнікаў, — гаворыць хлопец. – Я збіраю грошы на машыну. Ды і сорамна прасіць іх у бацькоў, каб схадзіць з дзяўчынай у кіно ці кафэ.

Сёлета Кірыл спадзяецца далучыцца да руху студэнцкіх атрадаў БРСМ. Марыць паспрабаваць сябе ў будаўнічай сферы.

Дарэчы, мінулым летам на Маладзечаншчыне было створана сем студэнцкіх атрадаў. Чатыры педагагічныя працавалі ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Івалга» ўпраўлення па адукацыі райвыканкама. Па адным сэрвісным – на базе ТДА «Віст» і мясцовага харчовага камбіната. І яшчэ адзін будаўні-чы атрад быў у ДРБУ-195. Такім чынам, летам працавалі 67 юнакоў і дзяўчат.

— Безумоўна, мы шукаем новыя адрасы супрацоўніцтва. Бу-дзем рады, калі работадаўцы пачуюць моладзь. У нас шмат цікавых ідэй. Напрыклад, сёлета ёсць задума стварыць экалагічны атрад, бо юнакі і дзяўчаты неабыякавыя да праблем навакольнага асяроддзя, — зазначыла Іна Карпец. — Таксама плануем развіваць валанцёрскі рух і асаблівы акцэнт зрабіць на дапамогу тым, хто прайшоў дарогамі Вялікай Айчыннай вайны.

Тэкст і фота: Ірына РАБУШКА.