Новости Молодечно и Молодечненского района

Результат молодечненских школьников на областной олимпиаде - 51 диплом

  • 2020-01-22 09:19:34
  • Ірына Рабушка

Наш раён адзіны ў сталічным рэгіёне, прадстаўнікі якога заявіліся на інтэлектуальныя спаборніцтвы абсалютна на ўсе 18 дысцыплін школьнай праграмы.

Увогуле, у абласным этапе ўдзельнічалі 92 вучні з Маладзечаншчыны. Па яго выніках 51 чалавек трапіў у лік пераможцаў і прызёраў.

Па традыцыі найбольшая колькасць узнагарод на рахунку гімназій №6, 7, 10 і гімназіі-каледжа мастацтваў – адпаведна 10, 9, 8 і 6 дыпломаў.

Сярод школ вылучыліся СШ №14 и №1 -- па чатыры ўзнагароды. Прычым ад СШ №1 было чацвёра ўдзельнікаў, і ўсе яны трапілі ў лідары.

Найбольшых поспехаў маладзечанскія школьнікі і гімназісты дасягнулі па гісторыі і хіміі. Па гэтых прадметах яны заваявалі адпаведна 7 і 6 дыпломаў.

Па пяць узнагарод атрымалі нашы навучэнцы на алімпіядах па нямецкай мове, біялогіі, інфарматыцы, фізічнай культуры і здароўі.

Трое навучэнцаў было на алімпіядзе па кітайскай мове. Яны ўзялі два дыпломы ІІ і ІІІ ступені – гэта 9-класніца Чысцінскай СШ Юльяна Дзявятава і 10-класніца СШ №12 Паліна Караваева.

***
У Маладзечне прымалі алімпіяднікаў па беларускай мове і літаратуры, сюды прыехалі 62 чалавекі.

Наш раён прадстаўляла Ксенія Брыль — 11-класніца СШ №1 імя Янкі Купалы. Летась яна стала пераможцай заключнага этапу. Цяпер Ксенія зноў на шляху да найвышэйшага выніку: на «вобласці» яна заняла першае месца і адзначана дыпломам І ступені.