Ён праводзіцца пад эгідай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
– У гэтага агляду даўнія традыцыі. Мы пастаянна ўдзельнічаем у ім, і ў нас нямала ўзнагарод, – падкрэсліла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце каледжа Таццяна Новік. – Навучэнцы з радасцю працуюць разам з майстрамі вытворчага навучання, якія ўмеюць зацікавіць іх працэсам стварэння розных вырабаў.
У аглядзе шмат намінацый. Прадстаўнікі каледжа рыхтуюць 12 работ. У ліку самых арыгінальных настольны «GPS-гадзіннік», што сам умее звязвацца з касмічным спадарожнікам і настройвацца па ім. У выніку ён паказвае абсалютна дакладны час. Гадзіннік сканструяваў намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце, педагог дадатковай адукацыі, кіраўнік аб’яднання па інтарэсах «Радыёаматар» Васілій Самаль. Дарэчы, ён з 2012-га штогадовы прызёр агляду.
Цікавая і інтэр’ерная кампазіцыя «Бітва за сыр» у тэхніцы металічнага пэчворку, выкананая пры дапамозе паўаўтаматычнай зваркі і абрэзкаў ліставога металу. Так у майстра вытворчага навучання Сяргея Петухова і другакурсніка Яраслава Кашэвіча атрымаліся пацукі, якія змагаюцца за кавалак сыру.
Лепшыя работы ад устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міншчыны будуць адабраны на «вобласць» і прадстаўлены ў сталіцы.
Ірына РАБУШКА
Фота: архіў Беразінскага аграрна-тэхнічнага каледжа