Родам ён з нашага горада, выпускнік СШ №5. У Мінску ў Дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка набыў спецыяльнасць настаўніка геаграфіі з правам выкладання біялогіі. У сферы адукацыі Аляксандр Мікалаевіч працуе больш за дзесяць гадоў. Яго першым месцам работы была тады яшчэ СШ №7, куды прыйшоў у якасці настаўніка геаграфіі. Гэты ж прадмет выкладаў і ў СШ №2, дзе з 2013-га на працягу трох гадоў з’яўляўся намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце. Потым узначаліў Лебедзеўскую СШ.
На пытанне, з чаго найперш пачне работу на новым месцы, ён адказаў:
— «Адзінаццатая» школа ў два разы большая па штаце і колькасці вучняў і ў чатыры — па маштабах у параўнанні з Лебедзеўскай. Таму ідэй, канечне, шмат. Гэта новы віток на шляху аса-бістага самаўдасканалення. Асаблівы ўпор планую зрабіць на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, развіццё профільных класаў. Таксама ведаю, што ў «адзінаццатай» добрыя спартыўныя традыцыі, здабыткі. Мажліва, калегі падтрымаюць мяне, і разам мы створым музей, у якім збяром розныя матэрыялы, прысвечаныя гісторыі спорту не толькі гэтай школы, але і раёна.
Нагадаем: апошнім часам СШ №11 узначальвала Анжаліка Хандзецкая, якая цяпер з’яўляецца намеснікам начальніка ўпраўлення па адукацыі райвыканкама. Да яе дырэктарам школы быў Аляксандр Люльковіч.
Фота: архіў СШ №11.