Новости Молодечно и Молодечненского района

"Мова матчына - малым у спадчыну"

  • 2022-03-03 12:28:15

Ля варот гасцей сустракаў Вожык і праводзіў у залу, дзе іх чакала Гаспадыня. Яна запрасіла іх прайсці ў пакой пад ручніком, каб спаўняліся ўсе жаданні. Госці адразу трапілі на выставу вырабаў студый дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва Дзіцячага цэнтра культуры “Расток”, дзе пазнаёміліся з творчасцю юных майстроў.

Ад Гаспадыні і дзяўчынкі Паўлінкі дзеці даведаліся пра беларускія вырабы, святкаванне Масленіцы, успомнілі, як робіцца мука, навучыліся мясіць цеста ў дзяжы і выпякаць бліны ў печы. Неўзабаве ў першы дзень вясны прачнуўся Мядзведзь і завітаў у госці з вясёлай зарадкай і танцамі. Затым зазірнула Суседка і паведаміла пра любімае веснавое свята Вялікдзень.

Яна навучыла маленькіх гасцей качаць яйкі з горкі і спяваць вялікодную песню. Напрыканцы сустрэчы дзеці дапоўнілі карту нашай краіны васількамі, каласкамі, рознымі прадметамі побыту, жывёламі і птушкамі Беларусі, а яшчэ размясцілі на ёй хлопчыка і дзяўчынку ў беларускіх нацыянальных строях.

Раніца была для маленькіх і дарослых гасцей з цудоўным настроем, новымі ведамі і прыемным падарункам.

Источник: группа вк «Детский центр культуры "Росток"»