Новости Молодечно и Молодечненского района

Молодежь Молодечно помогает проводить социологическое исследование в онлайн-режиме

  • 2020-05-20 08:50:12
  • Ірына Рабушка

— На працягу пяці гадоў пры Беларускім камітэце маладзёжных арганізацый існуе лабараторыя сацыялагічных даследаванняў. З ёю мы і наладзілі стасункі, — заўважае выконваючы абавязкі першага сакратара райкама БРСМ Іна Карпец.

Моладзі ад 15 да 30 гадоў давядзецца адказаць больш чым на 80 пытанняў. Своеасаблівыя анкеты былі разасланыя выбарачна ў «пярвічкі» БРСМ розных арганізацый, прадпрыемстваў усёй краіны. У рэспандэнтаў пацікавяцца, якім таварам — прадуктовым ці прамысловым — яны аддаюць перавагу. Значная доля адведзена беларускім брэндам. Таксама шэраг пытанняў пра выбар паслуг (упор – на банкаўскія).

У час сацыялагічнага даследавання будзе вывучацца і тое, як моладзь бавіць вольны час, якая музыка ёй найбольш падабаецца, якім выканаўцам і групам яна аддае перавагу. Адказы прааналізуюць з улікам узросту, полу, узроўню адукацыі, месца вучобы альбо работы, сямейнага статуса.