25.03.2019 9:33

Молодежи Молодечненского района рассказали о работе в сельском хозяйстве

Старшакласнікам нашага раёна прэзентавалі прафарыентацыйную праграму «Кадры для сяла».

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. "Маладзечанская газета"

Ініцыявалі яе структурныя падраздзяленні райвыканкама – аддзел арганізацыйна-кадравай работы і тры ўпраўленні — па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, па сельскай гаспадарцы і харчаванні і па адукацыі. Далучыліся і шматлікія сельскагаспадарчыя арганізацыі, профільныя навучальныя ўстановы, у тым ліку з іншых раёнаў.
Сустрэчы з моладдзю праводзіліся на працягу трох дзён. За гэты час прадстаўнікі вышэйназваных структур пабывалі ў вёсках Краснае, Аляхновічы, Лебедзева. Выніковае пасяджэнне адбылося ў гарадской СШ №2.

— Штогод сярод старшакласнікаў праводзіцца мэтанакіраваная прафарыентацыйная работа, накіраваная на дапамогу ў выбары будучай прафесіі, — заўважыла галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Лілія Еўдакімава. – Мы расказваем пра розныя сферы дзейнасці, у якіх моладзь можа рэалізаваць сябе ў нашым раёне і краіне ўвогуле. У сучасных рэаліях надзвычай запатрабаваныя спецыялісты ў сельскай гаспадарцы.

Аб перспектывах работы і кар’ернага росту, а таксама аб пераемнасці пакаленняў у гэтай галіне расказаў старша-класнікам начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксей Раманюк. Ён падкрэсліў, што гэта сфера імкліва развіваецца, укараняюцца лічбавыя тэхналогіі. І моладзь усё часцей замацоўваецца ў ёй. Відавочна, што сельская гаспадарка маладзее: напрыклад, на Маладзечаншчыне сярэдні ўзрост работнікаў гэтай галіны – 45 гадоў, а кіраўнікоў – 41.

Юнакам і дзяўчатам цікава было пагаварыць з маладым спецыялістам інжынерам па ахове працы ААТ «Селеўцы» Алесяй Бельскай. Яна таксама займаецца ідэалагічнай работай і работай з моладдзю. У гаспадарку прыехала па размеркаванні пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. Алесі падабаецца калектыў, і яна збіраецца застацца ў гаспадарцы. Добрым бонусам для маладога спецыяліста стала вырашэнне жыллёвага пытання.

Пра работу па падрыхтоўцы кадраў расказаў намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце Беразінскага аграрна-тэхнічнага прафесійнага ліцэя Васілій Самаль. Ён звярнуў увагу на тое, што ў іх установе, адной з нямногіх у вобласці, рыхтуюць спецыялістаў, якія запатрабаваныя як у сельскай гаспадарцы, так і прамысловасці. А яшчэ ў ліцэй усё часцей прыходзяць вучыцца выпускнікі гарадскіх школ.

Аб запатрабаванасці работнікаў у сельскай гаспадарцы гаварыла са старшакласнікамі інспектар па кадрах СУП «Хажоваагра-2009» Галіна Жохавец. Прафесіі трактарыста, машыніста, ветурача і ветфельчара, слесара-рамонтніка, жывёлавода, вадзіцеля – сярод самых актуальных.

Моладзі прапанавалі змястоўныя відэаролікі аб профільных навучальных установах у Беразінскім, Смілавічах, Мар’інай Горцы, Ільі. Юнакі дзяўчаты змаглі пагаварыць з іх прадстаўнікамі і задаць пытанні.

Як зацікавіць моладзь работай у сельскай гаспадарцы?

Такое пытанне мы задалі юнакам і дзяўчатам, каб даведацца іх меркаванні з першых вуснаў. Многія юныя ўдзельнікі прафарыентацыйнай праграмы «Кадры для сяла» выказалі жаданне пабываць у сельскагаспадарчых прадпрыемствах, каб пазнаёміцца з прафесіямі гэтай галіны.

Лізавета КУПРУШКІНА:
— Моладзь можна зацікавіць вырашэннем жыллёвага пытання. Трэба, каб у сельскай мясцовасці было зручна жыць і выхоўваць дзяцей. Я, дарэчы, мару стаць юрыстам. Спецыялісты такога кшталту, мяркую, па-трэбныя і ў сельскай гаспадарцы. Не вы-ключаю такі шлях для сябе, калі ўмовы работы і пражывання задаволяць.

Павел ВАРОНІН:
— Неабходна падняць імідж спецыялістаў сельскай гаспадаркі ў грамадстве. Для гэтага павінны быць годныя ўмовы працы і жыцця, якія не ўступаюць па камфорце і аснашчэнні гарадскім. Ведаю, што сель-ская гаспадарка развіваецца. Напэўна, там ёсць электраабсталяванне, станкі. Значыць, і прафесія электрыка, якую збіраюся выбраць, запатрабаваная ў гэтай сферы. А прымальная зарплата — ад 500 рублёў.

Ангеліна САРОКА:
— Працаваць можна абсалютна ў любой сферы, калі ёсць дружны калектыў. Вельмі важна, каб былі добразычлівыя вопытныя прафесіяналы, якія не шкадуюць ведаў, часу і ўвагі для моладзі. Пераемнасць пакаленняў – адзін са складальнікаў поспеху прадпрыемства. Выдатна, калі людзі незалежна ад прафесіі могуць рэалізоўваць свае таленты і здольнасці. Гэта натхняе на работу і ўпрыгожвае жыццё.

Мікіта КАРПОВІЧ:
— Для прыцягнення ўвагі моладзі да сяла неабходна належная інфраструктура. Важна ўсё: добраўпарадкаваныя дарогі, ква-ліфікаванае медабслугоўванне, зручнае транспартнае забеспячэнне. У перспектыве збіраюся стаць праграмістам, але наўрад ці можна рэалізаваць сябе ў гэтым кірунку ў сельскай гаспадарцы.

Ганна САРОКІНА:
— Хочацца, каб жыццё на сяле было разнастайным. Чула, што ў сельскай мясцовасці можна хутчэй, чым у горадзе, вырашыць жыллёвае пытанне, лягчэй адкрыць уласную справу, напрыклад, магазін.  Я планую стаць цырульніцай. Мажліва, калі-небудзь рашуся на сваю справу ў сферы прыгажосці на сяле. Але калі зарплата будзе не меншая за 500 рублёў.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.mgazeta.by/obrazovanie/item/4280-molodezhi-molodechnenskogo-rajona-rasskazali-o-rabote-v-selskom-khozyajstve.html#sigProId4f89ac3700
Прочитано 3906 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.