...Сёлета на тэсціраванне ў маладзечанскім пункце зарэгістравалася крыху больш за 2500 чалавек, летась было 2800. Гэта мясцовыя абітурыенты, а таксама з Вілейскага, Валожынскага, Мядзельскага, Смаргонскага, Астравецкага, Ашмянскага раёнаў і горада Мінска. Найбольшая колькасць аддала перавагу рускай і беларускай мовам і матэматыцы, найменш — сусветнай гісторыі найноўшага часу і геаграфіі.
Па ўсёй краіне тэсціраванне будзе праводзіцца да 2 ліпеня ўключна. У Маладзечне можна прайсці ЦТ па ўсіх 11 дысцыплінах (замежныя мовы лічацца за адзін прадмет). Ва ўступнай кампаніі занятая большасць выкладчыкаў раёна.
Пашпарт, від на жыхарства, пасведчанне бежанца – дакументы, якія пацвярджаюць асобу абітурыента і па якіх можна прайсці на ЦТ. Яны павінны быць толькі ў арыгінале! Калі вы згубілі пашпарт, неабходная даведка з праваахоўных органаў.
Больш падрабязна чытайце ў "Маладзечанскай газеце" за суботу, 16 чэрвеня.