Новости Молодечно и Молодечненского района

БЫВАЙ, ШКОЛА!

  • 2021-06-10 12:35:06
  • Ірына Рабушка

Нарэшце адноўлена прыгожая традыцыя раённага выпускнога балю. І, здаецца, ён прыцягнуў яшчэ большую ўвагу гараджан, якія задоўга да яго пачатку пачалі выстройвацца ўздоўж Вялікага Гасцінца і ля цэнтральнага ўвахода ў парк Перамогі, каб паназіраць за ўрачыстым шэсцем і павітаць гімназістаў і школьнікаў.

Пад гукі духавых аркестраў выпускнікі крочылі з сімвалічнымі стужкамі праз плячо. Разам з імі ішлі кіраўнікі і педагогі ўстаноў адукацыі, бацькі, кіраўніцтва раёна, дэпутаты.

Юнакі і дзяўчаты па традыцыі аддалі даніну павагі подзвігу абаронцаў і ўсклалі кветкі да стэлы ў парку Перамогі.

Галоўная ўрачыстасць праводзілася ў Летнім амфітэатры.



Рэпартаж будзе змешчаны ў суботнім нумары газеты.

Ірына РАБУШКА.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.