Новости Молодечно и Молодечненского района

БРСМ арганізаваў Тыдзень дабра і дапамог пажылым людзям

  • 2020-06-04 04:25:30
  • Ірына Рабушка

Юнакі і дзяўчаты навялі парадак у кватэрах і дамах, на прысядзібных участках, прынеслі прадукты, лекі.

— Гэта своеасаблівая акцыя – прыклад іншым: падлеткам, моладзі, дарослым. Не варта заставацца абыякавымі. І тым больш дапамога актуальная ў сённяшніх рэаліях, — заўважае першы сакратар райкама БРСМ Іна Карпец.

… Гэтыя фотаздымкі зроблены ў вёсцы Асавец. Сюды актывісты «пярвічкі» Чысцінскай СШ прыехалі да 96-гадовай Лідзіі Мушавец. Школьнікі даўно сябруюць з ёю. Ведаюць, што на долю Лідзіі Дарафееўны выпалі выпрабаванні канцлагера.

У мірны час яна шмат гадоў выкладала ў Чысцінскай школе. За работу ёй удзячныя педагогі і вучні розных пакаленняў, яны не забываюць наведваць яе. Лідзія Мушавец жыве адна. Муж, на жаль, даўно пайшоў з жыцця, сын хварэе. Але нягледзячы ні на што, жанчына стараецца захоўваць аптымізм і заўсёды рада ў сваім доме гасцям з добрым сэрцам.

Ірына РАБУШКА.

Фота: архіў РАЙКАМА БРСМ.