Ганаровую місію па даручэнні кіраўніка Адміністрацыі выканаў памочнік Прэзідэнта -- інспектар па Мінскай вобласці Уладзімір Калач.
Уладзімір Віктаравіч адзначыў, што кампанія па падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму, у тым ліку па змесце, якасці работы з насельніцтвам, прайшла на высокім арганізацыйным узроўні. Напрацаваны вопыт будзе выкарыстаны ў наступных выбарчых кампаніях. Важна працягваць работу з людзьмі, арганізоўваць сустрэчы, дыялогавыя пляцоўкі. У Маладзечне ёсць на каго раўняцца і ставіць у прыклад.
Алена Лявонцьеўна амаль дваццаць гадоў актыўна ўдзельнічае ў выбарчых кампаніях. Спачатку была намеснікам старшыні, а затым старшынёй участковай камісіі на Крынічным выбарчым участку.
-- Участак вялікі, на ім больш за дзве тысячы выбаршчыкаў. Шмат маладых людзей і тых, хто галасуе ўпершыню. Па добрай традыцыі ім уручаем падарункі. Дарэчы, сярод моладзі нямала нашых выпускнікоў, -- гаворыць Алена Спецыан. -- Што тычыцца прафесійнай дзейнасці, то я выкладаю фізіку на павышаным узроўні ў сярэдняй школе №14, дзе працую з моманту яе адкрыцця. Бачу зацікаўленасць школьнікаў у вывучэнні прадмета. Акрамя таго, з’яўляюся класным кіраўніком дзясятага ваенна-патрыятычнага класа, прымаю ўдзел у грамадскім жыцці. Вельмі прыемна было атрымаць Падзяку, дзякую за высокую ацэнку маёй работы.
У сустрэчы прынялі ўдзел першы намеснік і намеснік старшыні Маладзечанскага райвыканкама Павел Губко і Алеся Лукоўская.
Людміла ЦАР.
Фота: Віталій КРУПЯНЬКОЎ.