Новости Молодечно и Молодечненского района

Аб прафесіях з першых вуснаў

  • 2024-02-16 10:45:11
  • Анжаліка Крупянькова

– Гэта сустрэча задумвалася як рэклама прафесійных ідэй «Калі я стану дарослым». Адна справа – прачытаць пра тую ці іншую прафесію ў кніжках, паглядзець відэаролік, і зусім іншая – пагаварыць з яе носьбітам, задаць яму пытанні, – гаворыць арганізатар мерапрыемства настаўніца працоўнага навучання Ала Юрынок.

Начальнік мясцовай пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №2 Маладзечанскага ГРАНС Руслан Астроўскі расказаў пра няпростыя будні ратавальнікаў, запрасіў вучняў наведаць пажарную часць. Шэф-повар школьнай сталовай Вераніка Грабко падзялілася сакрэтам прыгатавання смачнага баршчу, іншых страў, якія любяць вучні. Аб тым, як знайсці падыход да дзяцей, расказала Алена Клімантовіч, якая больш за 35 гадоў працуе выхавальнікам у дзіцячым садзе. Як важна з юных гадоў весці здаровы лад жыцця, аб сваёй прафесіі расказала школьная медсястра Наталля Белая. «Ці ведаеце вы, які ў чалавека нармальны артэрыяльны ціск?» – спытала яна ў дзяцей і прапанавала яго памераць. Жадаючыя знайшліся…

Жывы дыялог зацікавіў вучняў. Не выключана, што пасля гэтай сустрэчы хто-небудзь са старшакласнікаў усур’ёз задумаецца аб тым, якая з гэтых прафесій яму спадабалася і куды пайсці вучыцца, каб яе атрымаць. Час падумаць яшчэ ёсць, галоўнае, каб была мара і моладзь імкнулася да яе.

Анжаліка КРУПЯНЬКОВА
Фота: архіў Радашковіцкай СШ №2