Актывісты БРСМ, навучэнцы політэхнічнага каледжа Кацярына Паршута, Максім Кеўліч, Уладзіслаў Зянько і Юльяна Валынец заклікалі прахожых прыйсці на выбары і раздавалі інфармацыйныя матэрыялы.
Кожны выбаршчык мог пакінуць свае пажаданні будучым дэпутатам мясцовых Саветаў. Адпаведныя прапановы збіраліся ў спецыяльную скрыню.
— Запрашаем прыняць у галасаванні ўсіх жыхароў Маладзечаншчыны і асабліва моладзь, — гаворыць Максім Кеўліч. – Юнакі і дзяўчаты павінны праявіць актыўнасць і вызначыць кірунак развіцця раёна і вобласці. Акрамя таго, удзел у выбарах — добрая школа кіравання дзяржавай для маладых лю-
дзей. Магчыма, хто-небудзь з іх у будучыні таксама вырашыць стаць дэпутатам.
Згодная з актывістам Маргарыта Літвіновіч. З дачушкай Віялетай і пляменніцай Дамінікай яна праходзіла міма і далучылася да акцыі.
— Абавязкова прыйдзем на выбары ўсёй сям’ёй. Мы любім свой горад і жадаем, каб ён станавіўся лепшым, — адзначылі яшчэ адны ўдзельнікі акцыі Іван і Алена Літвінковічы.
Выконваючая абавязкі першага сакратара райкама БРСМ Марта Несцяровіч падкрэсліла, што мэта мерапрыемства – агітацыя, дадатковае інфармаванне грамадзян аб тым, што выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 28-га склікання адбудуцца 18 лютага. А яшчэ гэта зваротная сувязь з выбаршчыкамі, магчымасць для іх акрэсліць пэўную праблему.
Пікеты праходзяць па ўсёй рэспубліцы. Акцыя завершыцца 17 лютага.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.